Лукашэнка ў памаранчавых акулярах (ФОТАФАКТ)


Кіраўнік Беларусі прыехаў на «Магілёўліфтмаш».

Паводле дзяржаўнага агенцтва «БелТА», Лукашэнка азнаёміўся з «хадою тэхнічнага перааснашчэння і вытворчасцю ліфтавага абсталявання з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў».

«Калі вы хочаце кагосьці пакрытыкаваць, камусьці зрабіць заўвагу – зрабіце гэта на вытворчасці, карэктна. Для гэтага ў вас ёсць адпаведныя сходы. Выйдзі і скажы, і няхай толькі хтосьці потым паспрабуе заткнуць вам рот. Чалавек павінен свабодна выказваць сваю думку», – звярнуўся да працаўнікоў Аляксандр Лукашэнка.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Нагадаем, што пра візіт кіраўніка Беларусі ў Магілёў стала вядома 21 ліпеня. Пра гэта медыі даведаліся пасля апублікаванай у сацсетках улёткі для працаўнікоў «Магілёўліфтмаш», якая забараняла прыносіць на прадпрыемства заплечнікі ды вялікія «сабойкі». А Лукашэнку ва ўлётцы называлі ВДЛ (высшее должностное лицо).

Фота: president.gov.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў