Лукашэнка – у Малдове


Фота president.gov.by

Афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі працягнецца два дні – 18-19 красавіка.

Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Малдовы, падчас якіх усебакова абмяркуюць розныя аспекты міждзяржаўных адносінаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Сустрэчы пройдуць у фармаце сам-насам і пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацыяў. Галоўная тэма – развіццё і пашырэнне беларуска-малдаўскай супрацы ў эканамічнай сферы, а таксама інтэграцыя на пляцоўках Еўразійскага эканамічнага саюзу ды СНД.

Лукашэнка і Дадон паўдзельнічаюць у цырымоніі «Дзень поля», якая прысвечаная пачатку пасяўной кампаніі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, беларускі экспарт у Малдову ў мінулым годзе вырас на 13,3% да 133,4 млн долараў, імпарт скараціўся на 0,8% да 83,9 млн долараў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары