Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што «не будзе трымацца за ўладу пасінелымі пальцамі»


Падчас узгаднення рэктараў, якое адбылося 20 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз пракаментаваў сваю пазіцыю датычна ўлады, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады. Крыніца: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ён баіцца за лёс за сваіх прыхільнікаў.

«Што датычыць прэзідэнта Беларусі, ён за ўладу ссінелымі рукамі (шмат разоў казаў) не трымаецца. Пытанне не ўва мне. Пытанне ў вас: што будзе з вамі без мяне. Можа быць, я ўжо занадта сваю ролю тут пераацэньваю, але я заўсёды гляджу вось на ветэранаў учорашніх, на вас. Вам жыць у гэтай краіне. А што будзе? Вы што думаеце, яны нас або вас пашкадуюць, вось учорашнія, вы бачылі іх? Яны пашкадуюць? Ды парвуць на кавалкі», – заявіў ён.

Папярэдзіў Лукашэнка і ўдзельнікаў нядзельных пратэставых акцыяў. Маўляў, у наступную нядзелю будзе наведзены парадак. Асабліва гэта датычыць студэнтаў.

«Мы не супраць гэтага [іншадумства – belsat.eu] змагаемся, мы змагаемся супраць парушэння закона. Яны парушаюць закон. Для кагосьці гэта свавольства. Нікога не ўгаворвайце. Вось прыйшлі, патлумачылі – вось такі парадак. Хочаце вучыцца – вучыцеся. Не хочаце, хлопцы, – ідзіце лепш самі», – сказаў ён.

Hавiны
Лукашэнка памяняў рэктараў у трох ВНУ. Студэнты ладзяць акцыі пратэсту
2020.10.20 15:18

Сёння Лукашэнка памяняў рэктараў трох ВНУ. Кадравыя перастаноўкі выклікалі пратэсты сярод студэнтаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў