Лукашэнка ў Баранавічах адзначыў, што многія краіны свету чакаюць падтрымання Беларусі


Аляксандр Лукашэнка з працоўным візітам наведвае Берасцейшчыну. Кіраўнік дзяржавы наперш заехаў у Баранавіцкі раён, дзе сустрэўся з актывам раёну і гораду Баранавічы.

На сустрэчы Лукашэнка падкрэсліў, што Баранавічы маюць важную ролю ў транспартнай інфраструктуры Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што да свайго прыезду на Берасцейшчыну ён даручыў правесці сацыялагічныя даследаванні, якія паказалі, што людзей больш за ўсё хвалюе рост коштаў.

«Кошты, выплата заробкаў, працоўныя месцы і памер заробкаў і пенсіяў», – пералічыў кіраўнік краіны пытанні, якія даручана трымаць на кантролі.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заробкі і пенсіі ў першую чаргу залежаць ад эканамічнага развіцця і эфектыўнай працы прадпрыемстваў.

Hавiны
Карупцыя і нізкія заробкі. Як Баранавічы сустрэлі Лукашэнку
2019.03.22 11:50

Акрамя таго, кіраўнік краіны адзначыў неабходнасць актыўнага развіцця рэгіёнаў і выраўноўвання сацыяльна-эканамічных умоваў у параўнанні з буйнымі рэгіянальнымі цэнтрамі і сталіцай.

«Людзі павінны жадаць і мець магчымасць жыць усюды ў Беларусі, у тым ліку ў Баранавічах» – падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго словаў, перш за ўсё стаіць задача развіць эканоміку рэгіёнаў і на гэтай падставе вырашаць сацыяльныя пытанні, скараціўшы да мінімуму разрыў ва ўзроўні жыцця насельніцтва, сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый.

«Адзіная небяспека нашаму развіццю – ніякая не ідэалогія, ніякія не сродкі масавай інфармацыі – «не прасунутыя» і «не традыцыйныя», не інтэрнэт, самая вялікая небяспека – у нас саміх. Калі мы будзем на належным узроўні падтрымліваць наша эканамічнае развіццё, калі мы кожны год, кожную пяцігодку хаця б патрошку будзем рухацца наперад і прыбаўляць, наша краіна заўсёды будзе стабільнай і ніхто нас нікуды не паверне. Таму галоўнае – эканоміка», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка звярнуў увагу на вялікі эканамічны патэнцыял у сельскагаспадарчай галіне.

«На зямлі, вядома, мільярдэрам, можа, нават мільянерам не станеш, але калі добра працаваць, можна нармальна жыць», – упэўнены ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што трэба аналізаваць рынкі і арыентавацца на тыя віды прадукцыі, якія найбольш запатрабаваныя. Акрамя таго, у сувязі з кліматычнымі зменамі ў Беларусі з’яўляецца магчымасць апрацоўваць і некаторыя нетрадыцыйныя культуры.

«Таму думайце, перш чым развіваць сельскую гаспадарку, якія віды прадукцыі, які тавар вы хочаце зрабіць і дзе вы прадасце гэты тавар», – дадаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свет глядзіць сёння на Беларусь, і многія краіны разлічваюць на яе падтрымку.

«Увесь свет сёння глядзіць на Беларусі, і тыя краіны, якія знаходзяцца ў нашым рэгіёне – Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, заканчваючы далёкай дугой у Афрыцы», – лічыць кіраўнік Беларусі.

Многія з краінаў, заўважыў Лукашэнка, разлічваюць на падтрыманне Беларусі.

«Усе ведаюць пра Беларусь, і многія разлічваюць на тое, што Беларусь і тэхналагічна, і «мазгамі» зможа аказаць ім адпаведную падтрымку. Мы не супраць, але гэта каштуе грошай, за гэта трэба плаціць. На гэтым мы павінны зарабляць. Але зарабіць мы можам, толькі зʼяднаўшыся ўсе разам і дзейнічаць у вызначаным кірунку. Пры гэтым не трэба зацягваць паясы, ужо назацягваліся, хопіць. Не трэба людзей палохаць, трэба проста працаваць, забяспечваць сябе і сваю сямʼю, свой рэгіён і сваю дзяржаву, у якой нам з вамі жыць», – звярнуў увагу кіраўнік краіны.

Hавiны
Ферму замаскіравалі, мыюць мост, у Баранавічах наводзяць парадак перад прыездам Лукашэнкі
2019.03.21 22:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў