Лукашэнка: Цяпер вельмі небяспечны момант


Падчас урачыстага адкрыцця новай цэнтральнай гарадской паліклінікі Гомля Аляксандр Лукашэнка зноў выказаўся пра цяперашнюю палітычную сітуацыю.

«Цяпер вельмі небяспечны момант, нам нельга страціць тое, што мы з вамі стварылі. Нельга! Гэта галоўнае, – цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА. – Гэты кавалак зямлі мы павінны захаваць і нікому не аддаваць. Няма ніякага страху, няма ніякай катастрофы, але нягоднікі павінны ведаць, што мы будзем заўсёды суверэнныя і незалежныя і жыць на гэтай зямлі разам са сваімі дзецьмі».

Лукашэнка заклікаў не верыць тым, хто абяцае правядзенне рэформаў у Беларусі.

«Калі вам будуць казаць пра нейкія рэформах, аб тым, што вам цяпер на верталётах грошы прывязуць, пачнуць раскідваць, вы, калі ласка, не купіцеся на гэта», – сказаў ён.

Акрамя таго, Лукашэнка падзякаваў медыкам за працу ў перыяд росту захворвання каронавіруснай інфекцыяй.

«Іх трэба дзякаваць за тое, што ў вельмі складаных умовах – без вакцын, без лекаў, невядомая хвароба – яны навучыліся лячыць людзей. Гэта подзвіг», – сказаў ён.

Hавiны
«Жылі б у чорта на рагах». Лукашэнка распавёў, як ён «выратаваў» Беларусь
2020.07.21 14:21

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў