Лукашэнка: Толькі выбары, калі вам не падабаецца цяперашні прэзідэнт


Аляксандр Лукашэнка на мітынгу. 16 жніўня 2020 году. Фота: ІА / Белсат

Ён пракаментаваў сваё рашэнне абвясціць 2021 год Годам народнага адзінства.

У час наведвання заводу «Гарызонт» Лукашэнка пракаментаваў сваё рашэнне абвесціць 2021 год Годам народнага адзінства:

«Я проста хачу пацвердзіць, што я гэта рабіў не для таго, каб нешта камусьці паказаць. Хоць і ў гэтым, напэўна, ёсць сэнс, каб людзі разумелі, што я не вораг уласнаму народу і сам сабе перш за ўсё. Я хачу, каб у краіне было ціха і спакойна. Напэўна, вы і самі гэтага хочаце. Калі вам не падабаецца цяперашні прэзідэнт, то толькі выбары могуць вырашыць гэтае пытанне. Толькі выбары. Я гэта кажу, як бы камусьці ні падабалася».

ІК belsat.eu

Стужка навінаў