Лукашэнка: Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь, бо ён «атрымаў пэўныя задачы» ў Польшчы


Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Фота: Дзяніс Дзюба / belsat.eu

Лукашэнка заявіў, што Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь, бо ён «атрымаў пэўныя задачы» ў Польшчы, падае БелТА.

«Атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся Беларусь і трапіў у гэты спіс неўязных, які агульны ў Беларусі і Расеі. Не толькі ён адзін, проста ён – больш вядомая фігура», – сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што ніякіх ганенняў на Касцёл у Беларусі нібыта няма.

«Нам не важна, хто ён – галоўны каталік, галоўны праваслаўны ці галоўны мусульманін. Павінен жыць па законе. А калі ты яшчэ і ў палітыку ўлез і пацягнуў за сабой вернікаў, каталікоў, якія цудоўныя людзі, тады двайная адказнасць», – выказаўся самаабвешчаны кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, напярэдадні арцыбіскупа Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь памежнікі. Ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Меркаванні
Грамадзянін Кандрусевіч. Ператварэнне каталіка ў пратэстанта
2020.09.01 11:57

belsat.eu

Стужка навінаў