«Лукашэнка, сыходзь»: як прайшоў пікет на падтрыманне Ціханоўскай у Рудабелцы. ФОТА, ВІДЭА


Такі вокліч часта гучаў на агітацыйнай сустрэчы давераных асобаў кандыдаткі Святланы Ціханоўскай з жыхарамі пас. Акцябрскі (Рудабелцы) – 7 тыс. паселішча на поўначы Гомельшчыны. На мясцовы стадыён на ўскрайку пасёлку, у даволі позні час прыйшлі каля 200 чалавек каб паслухаць агітацыю за кандыдатку і самім распавесці аб набалелым.

Прадстаўнікі Ціханоўскай распавялі прысутным аб бягучым эканамічным стане краіны і сумных перспектывах Беларусі ўжо ў бліжэйшы час, заклікалі прыходзіць галасаваць 9 жніўня, не хадзіць на датэрміновае галасаванне. Адмыслова звярнуліся да супрацоўнікаў МУС і вайскоўцаў, каб не займаліся падаўленнем магчымага народнага пратэсту ў выпадку, калі выбары будуць сфальсіфікаваны на карысць Лукашэнкі.

Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»
Митинг в Рудобелке. Фото: «Белсат»

Да вольнага мікрафону падыходзілі людзі рознага веку: ад маладзёнаў да пенсіянераў. Скардзіліся на малыя заробкі, адсутнасць працоўных месцаў, няякасную медыцыну, хлусню чыноўнікаў, адсутнасць мясцовага самакіравання, магчымасці абіраць сабе ўладу на ўсіх узроўнях, карупцыю дзяржапарату.

Не абышлося і без невялічкага дэмаршу з боку мясцовай улады: пасля выступу некалькіх давераных асобаў група людзей на чале з мясцовым чыноўнікам Зарэчным усхапіліся з месцаў і з крыкам «Трызненне, лухта» дэманстратыўны пакінулі пікет.

Сёння агітбрыгада Ціханоўскай ладзіць сустрэчу з выбарцамі ў Рагачове, а на выходных у Чачэрску, Петрыкаве, Мазыры і Калінкавічах. Ужо адбыліся сустрэчы ў Буда – Кашалёве, Добрушы, Ветке, Хойніках, Рэчыцы, Светлагорску.

Hавiны
«Калі Ціханоўская не пераможа, я з’еду з краіны». Як прайшоў пікет падтрымання Ціханоўскай у Хойніках
2020.07.29 12:03

AA belsat.eu

Стужка навінаў