Лукашэнка: Святкаванне 75-годдзя Перамогі будзе выдатнай старонкай у гісторыі Беларусі


Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі закладкі капсулаў з зямлёй у храме-помніку ў гонар Усіх Святых распавёў пра парад, які адбудзецца 9 траўня. Аляксандр Лукашэнка назваў парад і святкаванне ў Менску гістарычнай падзеяй, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што цяпер улады актыўна рыхтуюцца да святкавання 9 траўня.

«На жаль, – часы бачыце як мяняюцца, неадназначна ўспрымаецца вакол. Як сказаў тут уладыка, мы сапраўды вымушаныя стаяць, як Берасцейская крэпасць. Яшчэ раз хачу сказаць : вялікае бачыцца на адлегласці. Пройдзе час, людзі, і перш за ўсё моладзь, ацэняць гэтыя дні. Я сёння перакананы абсалютна, што гэта будзе выдатная старонка ў гісторыі нашай краіны. Выдатная таму, што мы з вамі выстаялі, як яны калісьці. Ну і хаця б адзін раз у год у гэты святы дзень з годнасцю і гонарам успаміналі нашых герояў. Мы інакш не можам. Гэта адзіная прычына – мы не можам інакш. Мы павінны паступіць так, як рабілі яны, верачы ў будучыню. У імя будучыні, у імя нашага жыцця. А ацэнкі дамо потым», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку краіны прадстаўнікі дзяржаўных медыяў распавялі, што ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што на парад збіраюцца запрасіць тых, хто перахварэў каронавірусам. Лукашэнка адказаў, што нібыта ніколі ніхто не патрабаваў прыйсці на парад.

«Я абсалютна перакананы, што людзі на парад прыйдуць, і нам не трэба нікога прымушаць, цягнуць на гэты парад. Але, калі шчыра, я з задавальненнем убачыў бы на парадзе тых, хто перамог у гэтыя дні. Бо тыя, хто перахварэлі – гэта людзі, якія перамаглі. Не хваробу, не гэты вірус, а тое, што ў галаву ўбілі людзям нядобрасумленныя палітыкі і іншыя. Сапраўдная істэрыя, псіхоз. Людзі проста сталі баяцца. І нам дарагога каштавала супакоіць людзей», – заявіў беларускі кіраўнік.

Па стане на 7 траўня ў Беларусі было зафіксавана 20 168 выпадкаў захворвання COVID-19. Паводле Мінздароўя, гэта 8,7 % ад 229 466 тэстаў, якія зрабілі за ўвесь час распаўсюду эпідэміі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 116 пацыентаў.

Hавiны
Інфекцыяніст пра «псіхоз»: апаратаў ШВЛ на ўсіх не хопіць!
2020.05.08 11:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў