Лукашэнка сустрэўся з чарговым расейскім губернатарам, а Мэркель пацвердзіла сустрэчу з Ціханоўскай


Аляксандр Лукашэнка працягвае сустракацца з кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў, тады як Святлана Ціханоўская рыхтуецца да сустрэчы з кіраўніцай Нямеччыны.

30 верасня Лукашэнка сустрэўся з чарговым кіраўніком расейскага рэгіёну – губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам. Гэты візіт стаў ужо шостым за апошнія 9 дзён.

Раней Лукашэнка сустрэўся з губернатарамі Прымор’я, Іркуцкай, Омскай, Пскоўскай і Ленінградскай вобласцяў. Таксама было запланаванае правядзенне Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Але расейская дэлегацыя на форум не прыехала, хоць на ім чакалі прынамсі старшыню Савету Федэрацыі Валянціну Матвіенка і нават прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Праз каронавірус форум прайшоў онлайн.

Апроч таго, Лукашэнка 24 верасня сустрэўся з амбасадарам Кітаю Цуй Цымінам.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Лукашэнка адхіліў усе прапановы дыялогу і «робіць стаўку на гвалт»
2020.09.29 21:25

Між тым графік сустрэч у Святланы Ціханоўскай за гэты час быў больш насычаным.

Так, 29 верасня яна сустрэлася з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макрон, 25 верасня – з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Джорджам Кентам, перад гэтым – з кіраўніком МЗС Нідэрландаў Стэфам Блокам і амбасадарам Нідэрландаў у Літве Боні Хорбах. А 22 верасня завяршыўся яе візіт у Брусэль, дзе экс-кандыдат выступіла перад кіраўнікамі МЗС Еўразвязу, сустрэлася з кіраўніком дыпламатыі ЕЗ Жазэпам Барэлем, прэзідэнтам Еўрапарламенту Давідам Сасолі і выступіла перад еўрадэпутатамі.

Таксама яна выступіла па відэасувязі на нефармальнай сустрэчы Парламенцкай Асамблеі АБРЕ.

30 верасня канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пацвердзіла, што ў бліжэйшы час у Берліне таксама сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў