Лукашэнка сустрэнецца з лідэрамі краін АДКБ, каб абмеркаваць «чорную дзірку» у Сярэдняй Азіі


Кіраўнікі дзяржаў АДКБ 14 красавіка правядуць нефармальную сустрэчу ў Бішкеку.

Пра гэта паведаміў сёння прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша БелТа.

Ваенны эксперт Аляксандр Алесін кажа, што ніякіх канкрэтных дакументаў падчас гэтай сустрэчы прымацца ня будзе.

«Звычайна нефармальна людзі сустракаюцца, каб вырашыць пытанні, якія не трэба выносіць на публічнае абмеркаванне. Хутчэй за ўсё гаворка пойдзе пра супрацьдзеянне мусульманскаму тэрарызму. Памежнікі краін Сярэдняй Азіі ня здольны змагацца з наркатрафікам, перавозам экстрэмісцкай літаратуры і перапраўкай людзей праз мяжу з Афганістанам. Пытанне аб перакрыцці гэтага калідора вельмі востра стаіць – яно неаднаразова абмяркоўвалася і на фармальных, і на нефармальных самітах  АДКБ, але перакрыць мяжу не атрымліваецца. Таму абмяркоўвацца, думаю, будзе менавіта гэтая «чорная дзірка» у Сярэдняй Азіі», – заявіў ён у інтэрв’ю Белсату.

Што тычыцца непасрэдна Беларусі, мяркуе Алесін, то гаворка, відаць, будзе ісці пра каардынацыю дзеянняў беларускіх спецслужбаў і спецслужбаў іншых краін АДКБ па пытанню перакрыцця наркатрафіку і распаўсюду тэрарызму.

У АДКБ уваходзяць Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў