Лукашэнка спрабуе падзяліць праціўнікаў заводу АКБ у Берасці


Кіраўнік Беларусі, наведваючы 6 верасня Берасце, выказаўся адносна будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага заводу, супраць якога пратэстуюць мясцовыя жыхары. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
У справе акумулятарнага заводу пад Берасцем КДБ арыштаваў двух чыноўнікаў Мінпрыроды
2019.09.03 14:04

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён «у дадзеным выпадку на баку людзей». Паводле яго, праверыўшы інфармацыю аб праблемах, звязаных з будаўніцтвам заводу АКБ, ён убачыў, што «людзі, якія перажываюць за экалогію, сваё жыццё, жыццё дзяцей, у асноўным маюць рацыю».

«І я ўбачыў правапарушэнні – з боку і асобных дзяржаўных служачых, і асобных дзялкоў, якія паабяцалі пабудаваць, па шчырасці, патрэбны нам аб’ект», – расказаў Лукашэнка.

Hавiны
Усіх праціўнікаў заводу АКБ вызвалілі з ІЧУ, іх судзілі ў аддзяленні міліцыі
2019.04.15 16:52

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «жорстка даручыў адпаведным службовым асобам заняцца гэтым пытаннем». Зараз некалькі чалавек затрыманыя, астатнія – кінуліся наўцёкі.

Лукашэнка таксама дадаў, што калі акумулятарны завод у Берасці будуць уводзіць у строй, ён павінен адпавядаць усім экалагічным стандартам.

Hавiны
Праціўнікі акумулятарнага заводу будуць балатавацца ў парламент
2019.07.21 16:41

Пры гэтым ён загітаваў берасцейцаў не падтрымліваць тых, хто «хоча палітычна пагрэць рукі: ужо ўладу мяняць будуць, бо завод дрэнны».

«Я хачу, каб мудрыя, адукаваныя, разумныя берасцейцы разумелі, што яны выкарыстоўваюць любую нагоду для таго, каб прарвацца ва ўладу», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Чаму ў Берасці працягваюць пратэставаць супраць акумулятарнага заводу?
2019.08.02 09:00

Пратэст супраць будаўніцтва (а пазней – увядзення ў эксплуатацыю) акумулятарнага заводу ў прадмесці Берасця стаў адным з самых працяглых у беларускай гісторыі. Людзі пачалі штонядзелі выходзіць на цэнтральную плошчу гораду ажно ў студзені 2018-га: актывістаў рэгулярна затрымлівалі, давалі ім штрафы, а супраць некаторых нават распачыналі крымінальныя справы.

Сёлета напрыканцы чэрвеня паводле абвінавачвання ў карупцыі затрымалі Віктара Лемяшэўскага – ўласніка «1АКGroup», куды ўваходзіць «АйПаўэр» (якой і належыць завод). Завод нібыта закрыўся, так і не распачаўшы працу. Аднак берасцейцы працягваюць ладзіць вулічныя акцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў