Лукашэнка спадзяецца на актывізацыю сувязяў з Перу


Прэзідэнт Перу Марцін Візкара

Такую думку кіраўнік Беларусі выказаў у тэлеграме да перуанскага калегі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Перу Марціна Візкара з нацыянальным святам ягонай краіны. 28 ліпеня Перу святкуе Дзень незалежнасці.

Паштоўка на галоўнай старонцы пашукавіка «Google» з нагоды Дня незалежнасці Перу

У пасланні Лукашэнка адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў актывізацыі стасункаў з Перу.

«Двухбаковая супраца ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах мае істотны, але пакуль мала выкарыстаны патэнцыял», – гаворыцца ў тэлеграме.

У віншаванні Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі дзвюх краінаў «удасца дасягнуць узаемавыгадных вынікаў і вывесці беларуска-перуанскія адносіны на якасна новы ўзровень».

27 ліпеня 2018 года. Напярэдадні Дня незалежнасці ў сталіцы Перу Ліме прайшоў трэці за апошні час марш супраць крызісу судовай сістэмы ў краіне. Людзі незадаволеныя карумпаванымі суддзямі і палітыкамі. Дэманстрацыі адбыліся і ў іншых гарадах. Фота – Ernesto Arias/EFE/Forum

За першыя шэсць месяцаў году таваразварот Беларусі з Перу вырас у параўнанні з першым леташнім паўгоддзем у 3,6 разы, склаўшы $ 11,3 млн (прадаем на $ 8,3 млн, набылаваем на $ 3 млн).

Да 183 дзён у годзе беларусы могуць праводзіць у Перу без візаў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары