Лукашэнка склікаў вялікую нараду па эканоміцы і каронавірусе

У Палацы Незалежнасці адбудзецца нарада з удзелам вышэйшых службовых асобаў. Сярод запрошаных упаўнаважаныя па вобласцях, кіраўнікі аблвыканкамаў, памочнікі кіраўніка краіны, паведамляе Telegram-канал «Пул первого».

Анансуецца, што на нарадзе з удзелам кіраўніка краіны абмяркуюць эканоміку і каронавірус.

«Дакладней, тыя наступствы, якія COVID пакідае на фінансавым здароўі не толькі краіны, але і свету.Сыходзячы з складу ўдзельнікаў, акцэнт будзе не толькі на сітуацыі ў Беларусі ў цэлым, але і па кожным рэгіёне РБ», – адзначаецца ў паведамленні.

У Беларусі па стане на 22 красавіка выявілі 7281 інфікаваных каронавірусам. Гэта значна больш, чым у суседніх краінах, дзе абвесцілі каранцін і абмежавальныя захады. Але кіраўнік Беларусі адмаўляецца ад увядзення надзвычайных захадаў. Мала таго, Аляксандр Лукашэнка не раз заяўляў, што ў Беларусі ад каронавіруса ніхто не памёр.

Лукашэнка заявіў, што ўсе хочуць «укусіць» яго праз каронавірус

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны