Лукашэнка склікаў тэрміновую нараду. Ён заклікае дбаць пра бяспеку грамадзянаў

Аб гэтым паведамляе Telegram-канал «Пул первого».

Лукашэнка прагаласаваў на выбарах. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння, 12 жніўня, склікаў тэрміновую нараду. Прычына – «захаванне канстытуцыйнага ладу».

«Зразумела з сітуацыі, што найважнейшымі задачамі, якія зараз стаяць перад органамі ўлады, і ў прыватнасці Саветам Бяспекі, а можа быць і перадусім – забеспячэнне бяспекі нашых грамадзянаў, абарона канстытуцыйнага ладу, забеспячэння нармальнага функцыянавання дзяржаўных органаў кіравання», – цытуе Лукашэнку «Пул первого».

Паводле Лукашэнкі, асноўная маса дэманстрантаў – гэта беспрацоўныя людзі. Таму ён даручыў тэрмінова знайсці ім занятак.

«Аснова ўсіх гэтых так званых дэманстрантаў – людзі з крымінальным мінулым і сёння беспрацоўныя. Няма працы, значыць, «гуляй дзядзя па вуліцах і праспектах». Таму я па-добраму прашу і папярэджваю ўсіх: уладкавацца на працу».

КТ belsat.eu

Hавiны