Лукашэнка сказаў, што яго не падтрымліваюць прыблізна паўмільёна чалавек


Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў справе ўдасканалення заканадаўства, закранаючы пытанне правядзення Усебеларускага народнага сходу, які павінен адбыцца 11–12 лютага.

Лукашэнка адзначыў, што на Усебеларускі народны сход могуць быць запрошаныя ў тым ліку прадстаўнікі апазіцыйнага пункту гледжання, калі яны хочуць весці дыялог і працаваць дзеля краіны:

«Абраныя дэлегаты, але калі хто-небудзь з палітычных, апазіцыйных хоча размаўляць ад імя краіны, мы іх запросім, мы ж дамовіліся. Нам хаваць няма чаго. Грамадства павінна ведаць нашую пазіцыю».

Лукашэнка дадаў, што ўсё больш людзей адкрыта заяўляюць пра сваё падтрыманне дзейнага прэзідэнта і ўлады:

«І ў папрок мне ставяць. Па-першае, перадайце прэзідэнту, каб ён больш не казаў, што не хоча быць прэзідэнтам. Я гэта пачуў, маўчу. Ад гэтага маё меркаванне не памянялася, але кажуць людзі, мае прыхільнікі, якія падтрымалі нас. Па-другое, адкрыта і сумленна кажаце тое, што мы думаем, улада павінна адкрыта казаць, не баяцца, не выкручвацца. Мы, напэўна, таксама гэта робім. У тым ліку і сённяшняя нарада».

Ён канстатаваў, што ў Беларусі ёсць і заўсёды былі людзі, якія яго не падтрымліваюць, але неабходна лічыцца з меркаваннем большасці:

«Мы ведалі, што ёсць людзі, іх было нямала, каля паўмільёна. Яны і раней (прыблізна столькі) не галасавалі за дзейнага прэзідэнта. Дакладна так адбылося і ў апошнія выбары. Але трэба ж разумець, што каля шасці мільёнаў чалавек прагаласавалі за дзейную ўладу, за дзейнага прэзідэнта».

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў