Лукашэнка сказаў, што мы выйшлі на плато па каронавірусу. Што адказала статыстыка


Колькасць ахвяр COVID-19 у Беларусі перавысіла 1220.

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1 649 новых выпадкаў COVID-19.

За мінулыя суткі памерлі сем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, вынікае з дадзеных Міністэрства аховы здароўя.

Трэці дзень запар колькасць новых выпадкаў каронавіруса зніжаецца. У Беларусі 3, 4 і 5 снежня абнаўляліся рэкорды па захворванні, а 6 і 7 снежня колькасць тых, хто захварэў COVID-19 паступова зніжалася. Так, 7 снежня было зарэгістравана 1 796 новых выпадкаў COVID-19 і памерлі восем чалавек.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 150 602, памерлі 1 222 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Ачунялі 127 528 пацыентаў. Выпісаныя з устаноў аховы здароўя за суткі 1 444 пацыенты з COVID-19.

За суткі таксама выканана 12 664 тэсту. Усяго ў краіне праведзена 3 461 753 тэсту.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы (Менская вобласць) 8 снежня выказаў надзею, што эпідэмія каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі выйшла на плато. У размове з ім галоўны лекар медустановы Святлана Глебка паведаміла, што сёння ў Стаўбцоўскай ЦРБ знаходзіцца 121 пацыент з COVID-19. За апошнія некалькі дзён захворванне каронавірусам знізілася, адзначыла яна. Калі ў лістападзе за суткі рэгістравалася 20 пацыентаў, то ў апошнія дні – па 12.

«Калі з 20 да 12 упала, гэта ўжо добрае падзенне. Дай бог, каб у краіне так было. Будзем спадзявацца, што мы ўсё ж такі выйшлі на гэта плато. Бачыце, ужо пайшло зніжэнне », – сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што ў Стоўбцах яшчэ раз пераканаўся: абстаноўка з каронавірусам ў краіне складаная, але абсалютна кантралюемая.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў