Лукашэнка скасаваў шматразовыя адтэрміноўкі ад службы ў войску

Кіраўнік Беларусі падпісаў закон «Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы». Дакумент уступае ў моц праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.