Лукашэнка: Шоу на выбарах разгайдае краіну


Кіраўнік Беларусі, наведваючы 20 верасня Карэліцкі раён, расказаў, чаму ў Беларусі не будзе выбараў паводле партыйных спісаў і чаму ў краіне такія сумныя выбары.

Hавiны
ЦВК: каб зрабіць сэлфі на выбарчым участку, трэба атрымаць дазвол
2019.09.18 12:53

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў парламенцкія выбары ўлады правядуць «спакойна, ціха», «нягледзячы на жаданне некаторых надаць афарбоўку шоу». Паводле яго, шумная выбарчая кампанія з’яўляецца не прыкметай дэмакратыі, а разгойдвае краіну, піша БелТА.

«Нам не трэба разгойдвацца, пампаваць з боку ў бок саміх сябе і іншых. Нам трэба справай займацца», – сказаў Лукашэнка і дадаў, што не хоча зрабіць дрэнна для краіны, таму беражэ яе ад разгойдвання.

Hавiны
Лукашэнку «ужо вельмі весела» на выбарах
2019.09.12 12:20

Кіраўнік краіны таксама прызнаў наяўнасць праўладных кандыдатаў, але заявіў, што яны лепш за «крыкуноў», «якія нічога ў жыцці не разумеюць» і хочуць «усё падзяліць, нешта перабудаваць і гэтак далей».

Лукашэнка адзначыў, што парламенцкія выбары мусяць прайсці спакойна яшчэ і таму, што яны з’яўляюцца рэпетыцыяй прэзідэнцкай кампаніі. Вось там, паводле яго, «падкінуць перцу».

Hавiны
Хадзіў да Севярынца і раўняецца на Лукашэнку: беларускамоўны лідар БРСМ ідзе на выбары
2019.09.12 10:48

Таксама кіраўнік Беларусі заявіў, што выбары паводле партыйных спісаў у Беларусі ўводзіць не будуць, бо «мы пакуль не зжылі мажарытарную сістэму».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў