Лукашэнка: самыя цудоўныя мае гады – гэта праца на сяле


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён «вясковы чалавек», а праца на сяле – самая выдатная і цікавая.

«У маім жыцці пашчасціла нямала гадоў працаваць непасрэдна ў вёсцы. Я не скажу, што я выбітны аграрый, як некаторыя тут лічаць, не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Ніякай я не аграрый. Я – вясковы чалавек. Гэта значна шырэй, чым аграрый, – адзначыў Лукашэнка на цырымоніі ўручэння ўзнагародаў лепшым працаўнікам аграрнай галіны. – Таму што калі мы гаворым пра вёску, мы гаворым пра людзей, пра ўзаемаадносіны гэтых людзей, пра соцыуме ў вёсцы. Пра стаўленне людзей да працы. Гэта значна шырэй. Выбачайце за нясціпласць, але ў гэтым я спецыяліст, а не толькі і не столькі ў тым, як сеяць, прыбіраць, захоўваць».

Лукашэнка, паводле яго слоў, паспрабаваў у жыцці «вельмі шмат»:

«Але самыя цудоўныя мае гады – гэта праца ў вёсцы. Паверце, гэта самая цяжкая праца, гэта самая складаная і цяжкая прафесія. Таму што, асабліва кіраўніку, фермеру, трэба ведаць усё. Там усё жывое – глеба, расліны, жывёлы, людзі. Там трэба ведаць і ветэрынарыю, і аграномію, быць інжынерам… Гэта самыя шматгранныя людзі, якія займаюцца сельскіх гаспадаркай».

«Самая прыгожая і цікавая праца ў вас», – падкрэсліў ён.

ІІ. belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў