Лукашэнка разлічвае, што Еўразвяз дапаможа ўмацаваць беларускую мяжу


Кіраўнік Беларусі 17 лютага зацвердзіў рашэнне аб ахове дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляе БелТА.

Перад гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што памежная бяспека – найважнейшы пытанне дзяржаўнай палітыкі. І, паводле яго, «выклікаў і пагрозаў памежнай бяспекі год ад года не робіцца менш» – растуць патокі незаконнай міграцыі, аб’ёмы кантрабанды наркотыкаў і іншых сродкаў злачыннай дзейнасці.

Hавiны
Беларускія памежнікі адкрылі агонь па нелегалах з Расеі
2019.12.23 20:35

Беларускі кіраўнік адзначыў, што разлічвае на больш шырокае падтрыманне і садзейнічанне Еўрапейскага звязу ва ўмацаванні бяспекі на агульнай мяжы.

«Неабходна прадметна выкарыстоўваць зацікаўленасць Еўразвязу ва ўмацаванні супрацы з Беларуссю па супрацьдзеянні агульным пагрозам», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Мігранты хацелі ўцячы ў Фінляндыю, але праваднік прывёў іх на фэйкавую мяжу з самаробнымі памежнымі слупамі
2019.12.03 20:25

Ён падкрэсліў, што ўдасканаленне памежнай інфраструктуры абыходзіцца Беларусі нятанна, і таму ён разлічвае на больш шырокае падтрыманне і садзейнічанне. Чакае кіраўнік краіны падтрымання і з боку Расеі, бо «гэта наша агульная мяжа з Расейскай Федэрацыяй».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў