Лукашэнка разгромна перамагае Пуціна


«Эхо Москвы» вырашыла правесці галасаванне па пытанні, хто павінен узначаліць саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі. Галасаванне праводзіцца ў сеціве, а таксама і па тэлефоне. Ва ўсіх выпадках істотная большасць рэспандэнтаў аддалі свой голас на карысць Аляксандру Лукашэнку.

Гэтак у сеціве агулам прагаласавалі каля двух з паловаю тысячаў чалавек. З гэтай колькасці ажно 1721 чалавек лічаць, што саюзную дзяржаву павінен узначаліць Лукашэнка. За Пуціна прагаласавала ўсяго толькі 137 асобаў. Больш за 600 рэспандэнтаў не вызначыліся.

Падобныя лічбы і ў тэлефонным галасаванні. Лукашэнку падтрымалі 86 асобаў. За Пуціна выступілі 14 рэспандэнтаў.

Тэма інтэграцыі і стварэння саюзнай дзяржавы, згодна дамовы з 1999 году атрымала шырокае гучанне пасля выказвання прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева ў снежні летась у Берасці.

«Хачу асабліва падкрэсліць: Расея гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэнне адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай мытні, суда, падліковай палаты ў тым парадку, які прадугледжаны дамовай аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года», – заявіў Дзмітрый Мядзведзеў падчас саюзнага саўміну ў горадзе над Бугам.

Заява абурыла Аляксандра Лукашэнку.

«Я ўжо не кажу брацкай дзяржавай, таму што, як мяне інфармуюць, у Расеі гэта не ўспрымаецца. Нібыта прыйшлі новыя людзі, для якіх гэтае паняцце непрымальна. Што ж, будзем партнёрамі», – заявіў ён, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць ад Крамля дадатковыя прэферэнцыі, а ў прыватнасці кампенсацыю за падатковы нафтавы манеўр. У выніку зменаў расейскага заканадаўства, Менск страціць дзясяткі мільярдаў долараў дадатковых паступленняў у бюджэт на працягу да 2024 году, пакуль будзе рэалізоўвацца падатковы манеўр. Бак так і не дасягнулі дамоўленасці ў гэтым пытанні.

Hавiны
Мядзведзеў стварыў працоўную групу, якая зоймецца праблемамі беларуска-расейскай інтэграцыі
2018.12.28 18:09
СК, belsat.eu
Стужка навінаў