Лукашэнка раздаў генеральскія пагоны прадстаўнікам КДБ


Кіраўнік Беларусі 6 ліпеня ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу. Пра гэта паведамілі ў ягонай адміністрацыі.

Пагоны генерал-маёра атрымалі камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Гулевіч, намеснік міністра ўнутраных спраў – камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Назаранка, начальнік упраўлення КДБ у Менску і на Меншчыне Дзмітрый Равуцкі, начальнік упраўлення КДБ на Віцебшчыне Алег Сталярчук, начальнік Інстытуту памежнай службы Сяргей Жылінскі ды начальнік упраўлення Следчага камітэту на Гарадзеншчыне Алег Шандаровіч. Начальніку Гомельскай мытні Феліксу Яшкову нададзенае званне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы III рангу.

На першым плане – Валер Вакульчык.

Падчас цырымоніі Аляксандр Лукашэнка адзначыў пагрозу разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі, у тым ліку ядравымі. Паводле яго, сутыкненні геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў падаграваюць старыя і спараджаюць новыя лакальныя канфлікты.

Hавiны
Злачынства без пакарання. Як Лукашэнка і ягоныя спецслужбы дазволілі баевікам «ЛДНР» вяртацца ў Беларусь
2020.06.28 15:29

«Відавочна, што мілітарызацыя Усходняй Еўропы і актывізацыя ваеннай дзейнасці, у тым ліку каля нашых межаў, ні да чаго добрага не вядзе. Рызыкі і выклікі ў ваеннай сферы растуць, давер паміж краінамі падрываецца, і на гэтым фоне эканамічныя, дэмаграфічныя, а таксама экалагічныя праблемы будуць абвастрацца», – заявіў кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што Беларусь вымушана надаваць пільную ўвагу забеспячэнню ўласнай ваеннай бяспекі, і найважнейшая роля ў гэтым адводзіцца Узброеным Сілам. Ён даручыў афіцэрам Узброеных Сіл «актыўна ўключыцца ў працу па падтрыманні пастаяннай баявой гатовасці часцей і воінскіх злучэнняў», а супрацоўнікам органаў унутраных спраў – у забеспячэнне грамадскага парадку ў краіне і бяспекі грамадзянаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў