Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды


134 прадстаўнікі розных сфераў дзейнасці атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Гэтак Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей. Галоўны лекар Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру Ірына Абельская, старшыня БГА афіцэраў інжынерных войскаў Павел Гутэнка, вядучы рэдактар «Беларускае тэлеграфнае агенцтва« Аліна Шрубок удастоены ордэна Пашаны.

Прафесар-кансультант Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту Генадзь Караленка адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.

Значная група ваеннаслужачых і супрацоўнікаў праваахоўных органаў удастоена медалёў «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы».

Некалькі дзясяткаў чалавек удастоены медаля »За працоўныя заслугі».

Акрамя таго, прысвоеныя ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам сфер культуры, мастацтва, навукі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў