Лукашэнка распавёў, як Мэланія Трамп адрэагавала на ягоны падарунак


Падчас наведвання Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласці Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ягоны падарунак прывёў у захапленне Мэланію Трамп. Пра гэта паведамляецца ў сюжэце ОНТ.

«Мы ўмеем добрыя тканіны рабіць. Я нядаўна жонцы прэзідэнта ЗША перадаў вырабы з ільну. Яны ахкаюць і вохкаюць, пытаюцца, дзе гэта можна купіць. Гэта кажа аб тым, што мы не ўмеем прадаваць свой тавар. Прыйдзецца вучыць тых, хто павінен гэтым займацца», – заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Карэліцкі раён. Фота – president.gov.by

Нагадаем, падчас візіту дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана ў Менск 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць падарункі для амерыканскай прэзідэнцкай пары.

Доналд і Мэлані Трамп. Фота – Mike Theiler / Reuters

Доналду Трампу Лукашэнка перадаў корцік. У якасці падарунка для Мэланіі Трамп былі абраныя вырабы з беларускага лёну.

Падарунак для Мэланіі Трамп. Скрыншот з відэа ОНТ

«Перадайце гэта Мэланіі, бо яна мае адносіны да славянскага ільну (жонка Трампа славенскага паходжання – заўв. belsat.eu)», – каментаваў Лукашэнка свае падарункі.

Hавiны
Ад «Майбаху» да гарэлкі: топ падарункаў ад Лукашэнкі ды Лукашэнку
2019.08.01 17:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў