Лукашэнка распавёў, як Беларусь можа дасягнуць лепшай будучыні


Працаваць на вынік, яднацца перад любымі выпрабаваннямі, пераадольваць усе складанасці – вось што па меркаванню кіраўніка краіны дапаможа Беларусі дасягнуць новых вяршынь, цытуе ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка падчас свята «Аляксандрыя збірае сяброў» распавёў, што ён лічыць закладам лепшай будучыні для Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка на фестывалі «Александрыя збірае сяброў».
Фота: president.gov.by

«Мы-то з вамі дакладна ведаеш: каравай свежага, духмянага, натуральнага хлеба – гэта вынік доўгай, упартай і руплівай працы. І аніяк інакш. Так і ў дзяржаве. Працаваць на рэзультат, яднацца перад любымі выпрабаваннямі, пераадольваць усе складанасці – вось адзіны спосаб стварыць найлепшую будучыню для сваёй краіны і свайго народу. І – абавязкова – толькі ўсім разам», – заявіў ён.

ВІДЭА
Мікалай Лукашэнка выступіў на Купаллі ў Александрыі. ВІДЭА
2018.07.09 11:39

Лукашэнка таксама адзначыў, што ягонае сэрца беспаваротна належыць Беларусі і беларусам.

«Нездарма гавораць, што рай для кожнага чалавека там, дзе знаходзіцца ягонае сэрца. Не толькі маё, але і сэрцы ўсіх, хто тут сабраўся. Маё сэрца канчаткова і беспаваротна адданае гэтай зямлі і гэтым людзям. Усім беларусам. Нашаму мудраму і моцнаму народу. Які выпакутаваў права жыць у сваёй дзяржаве і самастойна абіраць і вызначаць сваю будучыню», – падкрэсліў Лукашэнка.

«Александрыя збірае сяброў».
Фота: president.gov.by

Ён заклікаў азірнуцца назад і пабачыць вялікі кантраст у тым, як Беларусь выглядала 25 гадоў таму і зараз – гэта чыстая, прыгожая, мірная краіна. Якая была створаная амаль што з нічога, на абломках Савецкага саюзу.

Лукашэнка адзначыў, што перад тым, як прасіць нешта ад радзімы, варта прыгадаць, ці зрабіў ты нешта для яе. І прапанаваў будаваць Беларусь і далей моцнай, бяспечнай, прыгожай краінаю.

  • Фестываль «Александрыя збірае сяброў» у Александрыі праходзіць ужо ў 11 раз на малай радзіме Лукашэнкі – у мястэчку Александрыя на мяжы Магілёўскай і Віцебскай вобласцяў. У праграме: спевы, выставы, канцэрты, кірмаш майстроў. Паводле Лукашэнкі, свята ў Александрыі вяртае Беларусь да спрадвечных нацыянальных традыцыяў.
  • Дарэчы сёлета на фестываль адмовіліся ехаць амбасадары еўрапейскіх краін, спаслаўшыся на пандэмію.
  • БелТА паведамляе, што сёлета на фестываль прыехала 110 тысячаў госцяў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў