Лукашэнка распавёў, што забараніў Мінфіну браць сёмы транш крэдыту ад ЕФСР


Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Беларусь не прасіла ў Расеі ніякіх крэдытаў. Мала таго, кіраўнік краіны нібыта забараніў Мінфіну браць у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця сёмы транш крэдыту, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Ужо загаварылі пра апошні транш Еўразійскага банку (ЕФСР – заўвага). Я міністру фінансаў персанальна забараніў браць гэтыя грошы. Як-небудзь выкруцімся – і выкручваемся», – сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дэпутатамі.

Апошні, сёмы транш крэдыту ЕФСР у памеры 200 мільёнаў долараў так і не паступіў у Беларусь. Яшчэ ў траўні міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заяўляў, што ўмовы праграмы з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) выкананыя. Ён сказаў, што ў бюджэце запланавана прыцягненне 200 мільёнаў долараў паводле праграмы з ЕФСР і яшчэ каля 600 мільёнаў долараў ад урада РФ. Але ў кастрычніку стала вядома, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця закрыў праграму з Беларуссю. Такім чынам, атрымаць сёмы транш крэдыту наша краіна не зможа.

Пазней стала вядома, што і крэдыт ад ураду Расеі Беларусь не атрымае.

Hавiны
Беларусь больш не хоча «палітычных крэдытаў» з боку Расеі
2019.10.25 11:49

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў