Лукашэнка распавёў, што яшчэ да выбараў зменіць урад


Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў сфармуе новы склад ураду. Такая заява прагучала з вуснаў кіраўніка краіны падчас нарады па эканамічных і палітычных пытаннях, паведамляе Telegram-канал «Пул первого».

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неўзабаве ў Беларусі будзе сфармаваны новы склад ураду.

«Мы заўсёды пасля рэгістрацыі кандыдатам існага прэзідэнта, аб’яўлялі новы склад урада. Да выбараў! Гэта прынцыповае пытанне, каб людзі бачылі, з кім мы будзем працаваць. А не тое, што выбары прайшлі, за цябе прагаласавалі, а ты там сваякоў, родных, любімых і іншых панапіхваў у гэты ўрад. Гэта галоўны наш выканаўчы орган асноўны і адзіны. Таму нам трэба падрыхтаваць новы склад урада, вырашыць пытанне па форме, як будзе фармавацца новы ўрад да выбараў», – паведаміў Лукашэнка.

Існы прэм’ер-міністр Сяргей Румас ўзначаліў урад у жніўні 2018 году. З яго прызначэннем на пасаду звязвалі надзеі на рэформы ў дзяржаўным сектары, але надзеі не спраўдзіліся.

Аб’ектыў
Год Сяргея Румаса. Ці прэм’ер апраўдаў надзеі?
2019.08.19 22:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў