Лукашэнка распавёў, што Расея не дазваляе Казахстану пастаўляць нафту ў Беларусь


Падчас нарады па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт, Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Беларусь не можа атрымаць нафту з Казахстана, паколькі Расея не дазваляе гэтага, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

Падчас абмеркавання працы нафтавага і нафтахімічнага комплексаў, кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка распавёў, што значную частку нафты Беларусь будзе набываць з альтэрнатыўных крыніцаў згодна сусветных коштаў.

«Трэба ісці да таго, што 30-40 % нафты мы будзем набываць у Расейскай Федэрацыі. Адсоткаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і 30 % праз Украіну – правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расея пагодзіцца з гэтым. Дзіўна: наш саюзнік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага саюзніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер па пастаўках нафты, і мы павінны ў гэтым разабрацца», – заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Пасля нарады старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў анансаваў хуткія пастаўкі нафты ў Беларусь з альтэрнатыўных крыніцаў.

«Не буду анансаваць, але ёсць ужо практычна гатовыя кантракты. Гэта тычыцца не толькі самой нафты, але і лагістычных каналаў яе паступлення – будзе не праз парты ці чыгунцы, гэта будуць ужо іншыя кірункі», – цытуе словы Андрэя Рыбакова БелТА.

Менск, паводле словаў Андрэя Рыбакова, працягвае перамовы з Расеяй пра пастаўкі нафты. Пры гэтым кіраўнік «Белнафтахіму» распавёў, што Беларусь аднавіла экспарт нафтапрадуктаў.

Hавiны
Лукашэнка даручыў 60 % нафты набываць не ў Расеі
2020.01.21 13:16

З 1 студзеня бягучага года Расея спыніла пастаўкі нафты. Аляксандр Лукашэнка загадаў вывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краінаў. У выніку Беларуская нафтавая кампанія (БНК) разаслала камерцыйныя прапановы па набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.

З расейскіх кампаніяў пастаўляюць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Пакуль вядзецца ўсяго пра 30 тысяч тонаў.

Hавiны
Беларусь пачала імпарт нафты з Нарвегіі
2020.01.20 21:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў