Лукашэнка распавёў, што Пампэа абяцаў дапамагчы Беларусі


У Добрушы Аляксандр Лукашэнка распавёў пра дачыненні Беларусі і ЗША. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, паводле словаў Лукашэнкі, нават абяцаў дапамогу нашай краіне, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

«Мы абмеркавалі ўсе, што я ведаю, што яны ведаюць. Ён мне казаў адкрыта пра сваю палітыку. Я казаў так, як я гэта разумею. Ён разумее нашыя праблемы цяпер. У тым ліку яны вельмі добра ведаюць, нават часам лепшыя, чым я, некаторыя пытанні ва ўзаемаадносінах з Расеяй. Ён мне сказаў: не хвалюйся, мы Беларусі дапаможам. І ён заявіў, што мы (ЗША. – Заўвага.) па канкурэнтных коштах нафту паставім», – распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, цяпер адбываецца наладжванне стасункаў паміж Менскам і Вашынгтонам.

«Мы з Пампэа, калі ён быў дырэктарам ЦРУ, праводзілі тут найсур’ёзныя аперацыі. Яны да нас звярталіся, давалі нам інфармацыю. Мы затрымлівалі тут з ядравымі матэрыяламі на мяжы людзей. І без іх затрымлівалі. А ў іх гэта пытанне нумар адзін», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка: Расея патрабуе за нафту не толькі сусветныя кошты, але і прэмію
2020.02.04 13:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў