Лукашэнка нібыта хацеў, каб у парламенце была апазіцыя, але за яе не прагаласавалі


Падчас візіту ў Сербію кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў у парламенце гэтай краіны. Кіраўнік дзяржавы пракаментаваў вынікі праведзеных нядаўна ў Беларусі выбараў, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

«Паверце, больш той дэмакратыі і свабоды, у якой адбываліся выбары ў Беларусі, мы не зробім. Мы, напэўна, проста не здолеем правесці лепш. Мы ўсяляк імкнуліся дагадзіць не толькі нашым спонсарам і заўзятарам на Усходзе, але і ў Еўразвязе. І што ў выніку? Адныя былі ўражаныя вынікамі выбараў, а іншыя сказалі: апазіцыя не трапіла ў парламент – бяда, значыць, кепска, недэмакратычна, значыць, зноў няма свабоды, дыктатура. Глупства поўная. Мы нікога не ціснулі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота
Вучыч без парасона сустракаў Лукашэнку ў Бялградзе. Фота
2019.12.02 21:36

Кіраўнік Беларусі абвінаваціў заходніх назіральнікаў у тым, што тыя, паводле яго словаў, загадзя падрыхтавалі негатыўныя справаздачы пра выбары ў Беларусі, а потым толькі падпісалі іх.

«Я хацеў, каб было тры-пяць-дзесяць апазіцыянераў. Але як іх правесці, калі ў апазіцыянераў 3,5 % галасоў? Максімум 4 % у двух асобаў. Як іх можна правесці ў парламент, ды яшчэ дэмакратычным шляхам, як патрабуюць? Іх нават за руку нельга было ўзяць і прывесці», – сказаў Лукашэнка.

Акрамя іншага падчас выступу ў парламенце Сербіі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў, што заходнім партнёрам не падабаецца палітыка афіцыйнага Менску. Менавіта таму, паводле словаў Лукашэнкі, ЗША і Еўразвяз увялі санкцыі.

У сваю чаргу кампанія назірання «Права выбару» падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў зафіксавала 757 выпадкаў парушэння выбарчага заканадаўства.

«Беларусь не пакарысталася магчымасцю абраць парламент. На жаль, дэпутаты прызначаныя. Яўка па падліках назіральнікаў і яўка, якую агучылі камісіі, – гэта неба і зямля, не маюць паміж сабой нічога агульнага. Трэцяе, фальсіфікацыі атрымалі візуалізацыю. Мы бачылі, як гэта адбывалася, мы робім высновы. Мы лічым, што выбары не адкрытыя, негалосныя, недэмакратычныя», – заявіў па выніках выбараў нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2019» Алесь Сілкоў.

Аб’ектыў
Паслявыбарчыя рэпрэсіі: затрыманні, суды і штрафы да 1225 рублёў
2019.12.02 21:43

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў