Лукашэнка распавёў, што даводзіцца выкручвацца як толькі можна


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне нямала зрабілі за мінулыя гады, але наперадзе яшчэ шмат працы. Пра гэта ён заявіў 15 ліпеня падчас сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка наведвае Віцебшчыну. Тут Лукашэнка загадаў больш развіваць турыстычную галіну. Кіраўнік краіны падкрэсліў, што размова падчас сустрэчы з актывам вобласці будзе і пра рэформы.

«Любы працэс – гэта вынік. У нас рэформы не могуць быць нейкімі фэйкавымі, вялізарнымі, усёабдымнымі», – сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падсумаваў мінулую пяцігодку і сказаў, што наперадзе ў яго шмат працы.

«У нас наперадзе вельмі шмат працы. Мы ведаем, што нямала зрабілі. Мы сапраўды зрабілі вельмі шмат за апошнюю пяцігодку, а яна была не самай лёгкай. Адна з самых складаных. Мы можам зрабіць усё, але на ўсе патрэбныя вялізныя рэсурсы, перш за ўсё грашовыя, якімі мы ў дастатковай аб’ёме не валодаем. У нас няма вялікіх запасаў вуглевадародаў, золата, металаў, і нам даводзіцца выкручвацца як толькі можна», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў мадэрнізаваць 18 мастоў за еўрапейскія грошы
2020.07.13 13:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў