Лукашэнка распавёў Пуціну пра падрыхтоўку парада 9 траўня


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведамляюць прэс-службы абодвух палітыкаў.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, падчас размовы яны «абмеркавалі ўвесь спектр найбольш актуальных пытанняў двухбаковых стасункаў».

«У тым ліку гаворка ішла пра падрыхтоўчыя мерапрыемствы святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных структураў (у прыватнасці, асобныя кадравыя пытанні па лініі Саюзнай дзяржавы). Аляксандр Лукашэнка расказаў расейскаму калегу аб падрыхтоўцы парада да 75-годдзя Перамогі і сітуацыі ў Беларусі ў цэлым», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

У паведамленні прэс-службы Крамля адзначаецца, што падчас размовы абмяркоўвалася барацьба з каронавірусам і наступства пандэміі. Да таго ж, Лукашэнка перадаў пажаданні выздараўлення прэм’ер-міністру РФ Міхаілу Мішусціну, які захварэў на каронавірус.

Hавiны
«Ёсць яшчэ крэпенькія». Ветэранская арганізацыя запрашае ўдзельнікаў вайны на парад падчас каронавірусу
2020.05.05 17:20

Нагадаем, Беларусь – адзіная краіна ў свеце, дзе падчас пандэміі на дзяржаўным узроўні ладзяць масавае мерапрыемства да Дня Перамогі. Раней сёння Лукашэнка агучыў запрашэнне кіраўнікам іншых дзяржаваў прыехаць у Менск на парад 9 траўня. Паводле яго, «правільна было б сабрацца ў Менску», бо Беларусь – «гэта самая пацярпелая рэспубліка – жывы помнік вайне».

Hавiны
Лукашэнка пра парад 9 траўня: «Гэта ніяк не паўплывае на здароўе нашых людзей»
2020.05.04 14:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў