Лукашэнка распавёў «праўду» пра каронавірус


Аляксандр Лукашэнка наведаў 27 сакавіка прадпрыемства «Белгіпс». На сустрэчы з працаўнікамі кіраўнік Беларусі выдаў маналог пра каронавірус.

«Калі скончыцца каронавірус гэты, я вам шмат чаго цікавага раскажу. Вельмі шмат. А вы падумайце спачатку над двума пытаннямі. Першае пытанне: каронавірус – гэта створаная чалавекам інфекцыя ці выпадкова з паветра яна з’явілася? Каму яна патрэбна была? Другое пытанне – не адкажам пакуль на гэтае пытанне, але скажыце: у свеце, пачынаючы ад маіх калегаў, палітыкаў, і заканчваючы ніжэй, і іншыя, паспрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах і інтарэсах гэтую вірусную хваробу або псіхоз?» – задаў рытарычныя пытанні Аляксандр Лукашэнка ў працаўнікоў «Белгіпс».

Падчас сваёй прамовы кіраўнік Беларусі некалькі разоў назваў каронавірусную інфекцыю «псіхозам» і заявіў, што ягоны малодшы сын ходзіць у школу.

Таксама Лукашэнка пахваліў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які 24 сакавіка заявіў, што «эканамічная рэцэсія можа быць страшнейшай за каронавірус» і што яго краіне трэба вяртацца «да нармальнага жыцця».

Па стане на 27 сакавіка ў Беларусі было зарэгістравана 94 выпадкі заражэння каронавірусам.

ВІДЭА
Міністэрства аховы здароўя: выздаравелі 32 з 94 пацыентаў, інфікаваных каронавірусам
2020.03.27 12:11

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў