Лукашэнка распавёў пра выбары: парламенцкія адбудуцца ў 2019-м годзе, прэзідэнцкія – у 2020-м


Кіраўнік Беларусі падчас свайго выступу 19 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў распавёў, калі ў краіне будуць праведзеныя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары.

Лукашэнка ў Палаце прадстаўнікоў.
Фота: president.gov.by

«Я не буду шукаць выгады, каб застацца ўва ўладзе. Выбары павінныя адбыцца ў 2020-ым. У 2020-ым яны і пройдуць згодна з законам. Мы не будзем гуляцца з народам. А сёлета адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. Яны стануць экзаменам не толькі для вертыкалі ўлады, але і для выбарцаў», – заявіў ён.

Hавiны
Другая АЭС, новае свята 5 чэрвеня і рэфармацыя Царквы. Лукашэнка звяртаецца да народу
2019.04.19 09:27

У прыватнасці Лукашэнка вырашыў правесці парламенцкія выбары «блізка да даты 7 лістапада, Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі».

Паводле закону, парламенцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 10 верасня 2020 года, прэзідэнцкія – не пазней за 30 жніўня таго ж году.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў