Лукашэнка распавёў пра свае фінансавыя мары


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка на сустрэчы з кіраўніком Дубайскага міжнароднага фінансавага цэнтру Эсой Казімам і ягоным выканаўчым дырэктарам Арыфам Аміры заявіў пра сваю зацікаўленасць у досведзе гэтага цэнтру.

Лукашэнка і прадстаўнікі Дубайскага МФЦ.
Фота: president.gov.by

«Мяркую, што вы ўжо знаёмыя з нашымі марамі: стварыць нешта падобнае вашаму цэнтру ў Беларусі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

ВІДЭА
Аль-МЗКЦ: Як Лукашэнка узбройвае арабскіх эміраў
2016.11.05 15:03

Ён паабяцаў быць вельмі ўдзячным, калі МФЦ працягне «сваю дабрачынную дзейнасць у Беларусі ў плане падтрымання гэтага праекту і кансультацыйнай дапамогі». «Калі б мы здолелі знайсці агульную цікавасць, дык гэта спалучэнне было б толькі на карысць развіццю лічбавай эканомікі», – падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Эса Казіма паведаміў, што і МФЦ, і ўрад Дубаю абавязваюцца падтрымліваць праект у Беларусі.

«Не думаю, што гэта проста мара. Гэта нешта, што мы вельмі хутка рэалізуем», – заявіў ён.

ВІДЭА
Шэйхі не кідаюць пантоў пра дэмакратыю: Класкоўскі пра сяброўства Беларусі з арабскім светам
2016.11.01 21:47

Дубайскі міжнародны фінансавы цэнтр з’яўляецца адмысловай эканамічнай зонай у ААЭ, якая была заснаваная ў 2004 годзе, і фінансавым хабам для рынкаў Блізкага Усходу, Афрыкі і Паўднёвай Азіі. Прэзідэнтам МФЦ ёсць спадчынны прынц Дубаю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў