Лукашэнка распавёў, навошта прызначыў памочнікам свайго сына


17-18 кастрычніка Віктар Лукашэнка наведаў Катар, дзе сустрэўся з прэзідэнтам мясцовага Алміпійскага камітэту.
Фота: noc.by

Аляксандр Лукашэнка 18 кастрычніка на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання расказаў, навошта прызначыў 14 гадоў таму свайго старэйшага сына Віктара памочнікам у пытаннях нацыянальнай бяспекі. Запіс выступу апублікаваў тэлеканал «Беларусь 1».

Паводле кіраўніка дзяржавы, такая пасада дазваляе ягонаму сыну «нейкае вельмі вострае, актуальнае пытанне давесці да прэзідэнта на працягу некалькіх гадзін».

«І я не пашкадаваў. Я атрымліваў адкрытыя, сумленныя, непрыгладжаныя пытанні», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Сербскі забудоўнік падпісаў пагадненне з Віктарам Лукашэнкам
2019.10.09 10:31

Разам з тым, паводле яго, у Беларусі нельга «паводле блату, паводле знаёмства, як раней казалі, прасунуцца на высокія пасады», бо «трэба працаваць дзень і ноч і даваць вынік».

Віктар Лукашэнка з 2005 года з’яўляецца памочнікам кіраўніка Беларусі ў галіне нацыянальнай бяспекі. Са студзеня 2007 года ён таксама ўваходзіць у Савет бяспекі краіны. З красавіка 2019 года Віктар Лукашэнка яшчэ і выконвае абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў