Лукашэнка распавёў дзецям, як добра жывецца ў Беларусі


Лукашэнка з дзецьмі.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 27 снежня выступіў на дабрачынным свяце ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі «Нашы дзеці». Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для яго важна «зрабіць усё магчымае», каб у жыццё кожнага беларускага дзіцяці прыйшло чараўніцтва ў выглядзе шчырага клопату і душэўнай цеплыні, нечаканых падарункаў, прыемных сустрэч з добрымі і спагаднымі людзьмі». З такой мэтай у Беларусі і праводзяць дабрачынны марафон «Нашы дзеці», сказаў ён.

Аб’ектыў
Шматдзетнай сям’і пашырылі жыллё: другая кватэра за 10 км
2019.12.26 22:11

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што Беларусь заўсёды гатова прыняць удзел у лёсах дзяцей з іншых дзяржаў.

«Мы ўсё ж такі жывем пад мірным небам, у спакойнай, ціхай і прыгожай краіне. Але далёка не ўсюды так. І мы як сапраўдныя высакародныя людзі, як сапраўдныя беларусы дапамагаем гэтым дзеткам», – сказаў Лукашэнка.

На аздараўленне ў Беларусь прыязджаюць дзеці з больш чым 40 краін свету, у тым ліку з Японіі, Кітая, Сірыі. Робіцца гэта, «каб усе дзеці Зямлі ведалі: яны патрэбныя», заявіў кіраўнік дзяржавы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў