Лукашэнка распавёў, адкуль у Беларусь паступае нелегальная зброя


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Менск быў вымушаны шчыльна зачыніць мяжу з Украінай у выніку моцнай плыні зброі адтуль, піша interfax.

«Мы вымушаныя былі са сваймі братамі, блізкім людзьмі цалкам закрыць мяжу наглуха, яшчэ больш чым з Паўночнаатлантычным блокам, які для нас заўсёды, з даўніх часоў, нібыта здаваўся ворагам нумар адзін», – заявіў Лукашэнка, выступаючы на міжнароднай антытэрарыстычнай канферэнцыі ў Менску.

Hавiны
«Яму прыгразілі, каб маўчаў». Новыя дэталі справы кантрактніка, падазраванага ў гандлі зброяй
2018.08.06 18:15

Паводле словаў кіраўніка краіны, беларускі бок быў вымушаны радыкальна ўзмацніць памежны кантроль з Украінай з-за плыні зброі з гэтай краіны.

«Пайшла плынь зброі. Ну, а там дзе зброя ў руках у звычайных людзей і асабліва… нацыяналістычна настроеных – чакай тэрарызму», – сказаў кіраўнік краіны.

ВІДЭА
Дзедаўшчына, бесталковасць і зброя. Нарада Лукашэнкі з кіраўніцтвам арміі – у чатырох цытатах
2018.05.31 17:16

Зачыніць мяжу з Украінай запатрабаваў Пуцін?

Тэзіс пра зброю з Украіны і зачыненне мяжы ў словах Лукашэнкі ўпершыню з’явіўся летась восенню. Прынамсі, пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы.

«Мы прынялі рашэнне аб умацаванні мяжы з Украінай. Мы бачым, колькі адтуль ідзе сёння бяды для Беларусі, у тым ліку зброя перапраўляецца. Мы мусім закрыць мяжу», – заявіў Лукашэнка 24 верасня 2018 году.

Пазней старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо агучыў лічбы: цягам 2018 года на беларуска-украінскай мяжы канфіскавана каля 180 адзінак зброі і больш за 13 тыс. боепрыпасаў. Украінскія памежнікі, у сваю чаргу, зняпраўдзілі заявы беларускага боку пра кантрабанду зброі.

 

Hавiны
Зброя, санкцыі і фактар Масквы. Што адбываецца ў беларуска-ўкраінскіх дачыненнях?
2018.10.23 15:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў