Лукашэнка раскрытыкаваў парламент за бяздзейнасць і безыніцыятыўнасць


Падчас выступу ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што беларускія парламентарыі не вельмі актыўныя, піша прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

«Я хачу, каб парламент і дэпутаты былі больш актыўнымі. Кепска, калі нейкая праблема – прэзідэнт бяжыць наперадзе, яшчэ нешта – там зноў прэзідэнт. Гэта ненармальна, ні ў адной дзяржаве гэтага няма. Гэтак жа прасцей: сядзі і глядзі, што прэзідэнт скажа. Трэба, каб і ў дэпутатаў бурліла, каб яны кідаліся наперад і абаранялі кожны свайго выбарніка, а ў цэлым – народ Беларусі і нашу дзяржаву. Можа быць, і не трэба прэзідэнта кожны раз выпіхаць наперад», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Аб’ектыў
Шэсць законаў за тры гады. Чым займаліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў?
2019.10.02 22:41

У той жа час, на думку кіраўніка краіны, у парламенце Беларусі няма гвалту, у адрозненні ад суседніх краінаў. Аляксандр Лукашэнка выказаў перасцярогу, што ў выніку гвалт, калі ён ёсць у парламенце, абавязкова перакідваецца на грамадзянаў і пераносіцца на плошчы.

У Беларусі 110 дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў. Звычайна галасаванні і абмеркаванні законапраектаў у парламенце адбываюцца без гучных дыскусіяў. Падчас прыняцця ініцыятываў кіраўніцтва краіны адабрэнне дэпутатаў складае амаль 100 %.

Меркаванні
Парламент, як палата маўчання
2019.09.11 18:04

Цяпер адбываецца чарговая змена дэпутатаў. 17 лістапада адбудуцца парламенцкія выбары.

СК belsat.eu

Стужка навінаў