Лукашэнка: Расея пры першым звароце дапаможа ў арганізацыі бяспекі Беларусі

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея акажа дапамогу ў выпадку звароту Беларусі дзеля арганізацыі бяспекі ў выпадку вонкавых вайсковых пагрозаў, паведамляе БелТА.

Падчас нарады ў Цэнтры стратэгічнага кіравання ў Міністэрстве абароны Аляксандр Лукашэнка распавёў пра дамоўленасць з Уладзімірам Пуціным пра аказанне вайсковай дапамогі Беларусі ў выпадку неабходнасці.

«Калі вядзецца пра вайсковы складнік, у нас ёсць дамова з Расейскай Федэрацыяй у межах Саюзнай дзяржавы і АДКБ. Як раз гэтыя моманты падыходзяць пад гэтую дамову. Таму сёння з прэзідэнтам Расеі ў мяне адбылася працяглая, грунтоўная размова пра сітуацыю. Павінен сказаць, мяне нават некалькі здзівіла – абсалютна ведае пра тое, што адбываецца», – адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама дадаў, што пры першым жа звароце з боку Менску, Расея гатовая аказаць усебаковую дапамогу па забеспячэнню бяспекі Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне ёсць свой створаны згодна Канстытуцыі ўрад, а краінам, якія ў спрабуюць выступаць пасярэднікамі, варта ў першую чаргу навесці парадак у сябе.

Лукашэнка: Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі

 

СК belsat.eu

Hавiны