Лукашэнка расейскім журналістам: «Магчыма я крыху пераседзеў»


8 верасня кіраўнік Беларусі даў інтэрвʼю расейскім медыям.

У Палац незалежнасці на інтэрвʼю да Лукашэнкі прыехалі галоўны рэдактар Russia Today Маргарыта Сіманьян, карэспандэнт «Першага канала» Антон Вярніцкі, вядоўца праграмы «Весці» на тэлеканале «Расея 1» Яўген Ражкоў, галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Раман Бабаян.

Сярод іншага Лукашэнка заявіў, што не будзе сыходзіць з паста кіраўніка краіны.

«Калі я пайду, маіх прыхільнікаў будуць рэзаць», – сказаў ён у размове з расейскімі журналістамі.

Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам каля Палацу Незалежнасці. Менск, 30 жніўня.
Фота: РИА Новости

Пракаментаваў Лукашэнка і сваё зʼяўленне з аўтаматам. Паводле яго, гэта мела азначаць, што ён нікуды не ўцякае і гатовы абараняць краіну да канца.

Таксама ён у чарговы раз заявіў пра магчымыя зменаў ў Канстытуцыі і толькі пасля іх, паводле Лукашэнкі, магчымыя пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.

Паводле ўдзельнікаў мірных пратэстаў, якія цягнуцца ў Беларусі з 9 жніўня, Лукашэнка мае сысці ў адстаўку.

belsat.eu

Стужка навінаў