Лукашэнка прызнаўся, што баіцца за «Атлант»


Наведваючы падшэфную гаспадарку заводу «Атлант» «Шапчыцы-агра» ў Старадарожскім раёне, Аляксандр Лукашэнка выказаў асцярогу наконт перспектываў прадпрыемства. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Лукашэнка сказаў, што ў будучыні плануе пабываць на «Атланце» і падрабязней азнаёміцца ​​з ягонай працай.

«Паглядзім глыбей, што адбываецца. Я хачу паглядзець, што ў нас наагул з «белай» тэхнікай робіцца», – адзначыў ён. Паводле словаў Лукашэнкі, у яго ёсць «ўнутраная насцярожанасць і боязь» за «Атлант».

Магчыма, прадпрыемству будзе аказана дзяржаўная падтрымка, каб падштурхнуць яго развіццё. Цяпер гэта пытанне пакуль толькі вывучаецца.

«Але з гэтым мы на месцы разбяромся, на «Атланце», – дадаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў «жэстачайшыя разборкі» за падзеж жывёлы
2019.08.16 11:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў