Лукашэнка прызнаўся, што арабскі прынц мае дом у Беларусі


Кіраўнік Беларусі 13 верасня правёў перамовы са спадчынным прынцам АбуДабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Абяднаных Арабскіх Эміратаў, шэйхам Мухамадам бін Заідам анНагянам.

Hавiны
«Белтэхэкспарт» заключыў буйны кантракт з узброенымі сіламі ААЭ
2017.11.17 21:14

Падчас размовы Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што хоць арабскі прынц упершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам, наша краіна для яго не чужая. Паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Тым больш у Вас тут свой дом», – дадаў ён.

Па словах кіраўніка Беларусі, яго з Мухамадам бін Заідам звязваюць сяброўскія адносіны. Няма праблемаў або спрэчных пытанняў і ў стасунках паміж краінамі. Лукашэнка выказаў спадзеў, што візіт прадстаўніка ААЭ ў Беларусь надасць сурʼёзную дынаміку ў гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным дачыненні.

У Лагойскім раёне знаходзіцца ўчастак Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, які займае плошчу 3210 гектараў. Участак прызначаны для будаўніцтва і эксплуатацыі рэзідэнцыі, паляўнічых вальераў, штучных вадаёмаў, паляўнічых домікаў і абʼектаў, неабходных для іх абслугоўвання, а таксама абʼектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

Гэтая зямля ў 2014 годзе перададзена ААЭ ў арэнду на 99 гадоў. Гадавая арэндная плата з 2018 года складае Br 885 583,59.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў