Лукашэнка прызнаў, што перахварэў на COVID перад выбарамі


Прычым хварэлі адначасова ён, ягоны сын Коля ды іхны доктар.

Паводле Лукашэнкі, яго «моцна ўдарыла» наступствамі, ён дрэнна пачуваўся падчас паслання 4 жніўня 2020 года. Тады, нагадаем, Лукашэнка сышоў нечакана, і зала апладзіравала пустой трыбуне. Ды і само пасланне першапачаткова было прызначанае на 3 жніўня, але яго перанеслі на 4-га.

Мікалай Лукашэнка назваў бацьку «вельмі дрэнным пацыентам»: «Ён не робіць таго, што неабходна рабіць. Калі кажаш, што неабходна гэта рабіць, прыводзіш факты, канкрэтныя прыклады, не з прыгожага далёкага, а, можна сказаць, з суседняй палаты – што будзе, калі не рабіць. Ад гэтага толькі ўзмацняецца ягонае адпрэчванне метадаў лячэння проста ў геаметрычнай прагрэсіі».

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў