Лукашэнка прызнаў, што дзяржава не ў стане забяспечыць сярэдні заробак у Br 1 тыс.


Кіраўнік краіны сёння заслухоўвае справаздачу ўраду, Нацбанку, аблвыканкаму і Менгарвыканкаму па эканамічных выніках 2017 году.

Між іншым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цягам году трэба пераадолець сярэдні заробак па краіне ў Br1 тыс., пры гэтым адзначыў, звяртаючыся да старшыняў аблвыканкамаў:

«Паводле маёй інфармацыі, дасягненне і ўтрыманне ў 2018 годзе заработнай платы на ўзроўні тысячы рублёў не пацвярджае ні адна з вобласцяў. Гэта таксама кажа пра тое, што вы пакуль не здольныя яе забяспечыць».

Таксама кіраўнік краіны выказаўся пра «гістарычна нізкі ўзровень інфляцыі і амаль тысячу рублёў у снежні»:

«Вы ж літаральна выціснулі з прадпрыемстваў гэтую сярэднюю тысячу ў канцы года. Але дзве траціны насельніцтва практычна гэтага заробку не бачылі. У паловы – ніжэй Br 650. А 10% насельніцтва краіны змаглі зарабіць не больш за Br 300. Гэта жыхары ў раёнах, дзе альтэрнатывы ў плане працаўладкавання няма».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не хацеў бы «унікаць у рознага роду лічбавыя вынаходствы», заўважыўшы, што людзі не адчуваюць паляпшэнняў:

«Палова жыхароў краіны лічыць, што ў 2017 годзе сацыяльна-эканамічная сітуацыя працягнула пагаршацца, каля 40% – зменаў не заўважылі. Зразумела, што гэта сацыялагічнае апытанне, зразумела, што гэта залежыць ад настрояў, але сацыялагічныя апытанні супастаўныя, і мы параўноўваем іх. Пры гэтым чальцы ўраду, мясцовыя органы ўлады захапіліся іншым – паказнікамі і іх дасягненнем. Лічба стала важней сутнасці. Такія падыходы – гэта рашэнні аднаго дня, і людзям ад гэтага лепш не стане».

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары