Шляхам Бабіча? Сямашка атрымаў паўнамоцтвы віцэ-прэмʼера і будзе адказны за стасункі з Расеяй


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка надзелены паўнамоцтвамі намесніка прэм’ер-міністра па пытаннях дзейнасці Беларусі ў межах Саюзнай дзяржавы і стасункаў з Расеяй. Адпаведны ўказ № 202 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба. Падобныя паўнамоцтвы меў былы пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.

У адпаведнасці з дакументам, Уладзімір Сямашка пры рэалізацыі паўнамоцтваў віцэ-прэмʼера прадстаўляе Беларусь у кантактах са службовымі асобамі і дзяржаўнымі органамі Расеі і органамі Саюзнай дзяржавы па пытаннях двухбаковай супрацоўніцы, а таксама ўносіць прапановы ўраду, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, Менскаму гарвыканкаму і іншым дзяржорганам і арганізацыям па пытаннях гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы з Расеяй.

Акрамя таго, ён каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацыяў, падпарадкаваных ураду, прадстаўнікоў Беларусі ў органах Саюзнай дзяржавы, дае ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантралюе іх рэалізацыю.

Уладзімір Сямашка будзе несці персанальную адказнасць за прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і адносінах з Расеяй.

Hавiны
Сямашка абвінаваціў Расею ў парушэнні дамовы пра ЕАЭС
2019.04.02 07:38
  • Уладзімір Сямашка быў віцэ-прэм’ерам з 2003 па 2018 гады, курыраваў нафта-газавыя пытанні. Летась у лістападзе быў прызначаны паслом нашай краіны ў Расеі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў