Лукашэнка прызначыў новага суддзю Вярхоўнага суда


Аляксандр Лукашэнка 31 траўня падпісаў указ №209 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. Паводле ўказу, Вярхоўны суд ачоліў Эдгар Марцірасян.

Ён прызначаны на гэтую пасаду бестэрмінова з наступным узгадненнем прызначэння з Саветам Рэспублікі. Адначасова Марцірасян вызвалены з пасады суддзі Віцебскага абласнога суда.

Эдгар Марцірасян уваходзіў у судовую калегію па крымінальных справах у Віцебску. Раней жа працаваў у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска.

У 2011 годзе Марцірасян спыніў адміністратыўную справу супраць аднаго з удзельнікаў «маўклівых пратэстаў». Але раней ён жа штрафаваў дэмакратычных актывістаў.

Указам Лукашэнкі таксама былі прызначаныя шэраг новых суддзяў у рэгіёнах Беларусі.

Аб’ектыў
Новы будынак Вярхоўнага Суда: герб $ 112 тыс., жырандоля $ 90 тыс.
2018.11.09 21:10

КА belsat.eu

Стужка навінаў