Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі


Іван Крупко.
Фота: sb.by

Кіраўнік Беларусі 16 сакавіка правёў кадравы панядзелак, змяніўшы кіраўніцтва шэрагу міністэрстваў і мясцовых органаў улады. Пра гэта піша БелТА.

Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Іван Крупко, які з 2018 года працаваў старшынёй Менскага райвыканкаму, а да таго 8 гадоў узначальваў Нясвіжскі раён. Ён 1974 года нараджэння.

На пасаду намесніка міністра аховы здароўя ўзгодненая Алена Богдан, якая ўзначальвала галоўнае ўпраўленне арганізацыі медычнай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў.

Hавiны
Раманчук: Лукашэнка думае, што справа не ў прынцыповых памылках і хібах яго палітыкі, але ў людзях
2020.03.03 12:14

Генеральным дырэктарам «Белмедтэхнікі» стане Дзмітрый Страздзін, раней з’яўляўся галоўным лекарам Рэспубліканскай клінічнай больніцы медычнай рэабілітацыі.

Пасаду намесніка міністра культуры зойме Валерый Грамада.

На вакантную пасаду намесніка старшыні Берасцейскай вобласці ўзгоднены Дзмітрый Гарадзецкі, які кіраваў галоўным фінансавым кіраўніцтвам вобласці.

Першым намеснікам старшыні Менскага аблвыканкаму стане Сяргей Ляўковіч, які раней узначальваў камітэт сельскай гаспадаркі і харчавання вобласці, намеснікам старшыні – Аляксандр Кручанаў, які ўзначальваў камітэт архітэктуры і будаўніцтва.

Абноўлена
Новы віцэ-прэм’ер, экс-кіраўнік «Беллеспаперапраму», будзе курыраваць нафтахімію
2020.03.03 10:20

Новым намеснікам старшыні Менскага гарвыканкаму стане Юрый Трушчанка, які кіраваў Савецкім раёнам сталіцы.

Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў Баранавіцкага, Маларыцкага, Бешанковіцкага, Докшыцкага, Сенненскага, Дзятлаўскага, Свіслацкага, Менскага, Смалявіцкага, Бабруйскага, Краснапольскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага райвыканкамаў.

Апроч таго, кіраўнік Беларусі прызначыў былога віцэ-прэм’ера Анатоля Калініна паслом у Малдове.

Hавiны
Лукашэнка прызначыў намеснікаў кіраўнікоў КДБ і МУС
2020.02.25 11:15

МГ belsat.eu

Стужка навінаў