Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка менскай міліцыі. Ім стаў Міхаіл Грыб


Міхаіл Грыб.
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкаму

Міхаіл Грыб прызначаны кіраўніком менскай міліцыі. Ён заняў месца Івана Кубракова, які перайшоў на пасаду кіраўніка МУС, піша БелТА.

Міхаіл Грыб нарадзіўся ў Менску. Скончыў Акадэмію МУС і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Працоўны шлях пачынаў з пасады ўчастковага ў Цэнтральным РУУС сталіцы. З 2011 па 2017 гады працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС – начальнікам упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу. У 2017-м стаў намеснікам начальніка ГУУС Менгарвыканкаму – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. У сакавіку 2019-га пераведзены на пасаду начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму, дзе і працаваў да перавода на пасаду кіраўніка менскай міліцыі.

Аб’ектыў
Ракіроўкі сілавікоў: замест Караева – Кубракоў
2020.10.29 23:14

AA belsat.eu

Стужка навінаў